Беларуская Служба

У газаправодах «Паўночны паток» выяўлена чацвёртая ўцечка

29.09.2022 14:17
НАТА і ЕЗ заявілі, што ўцечкі, верагодна, сталі вынікам «дыверсіі» і паабяцалі прыняць рашучыя меры па абароне крытычнай еўрапейскай інфраструктуры.
   Nord Stream
Уцечка газу з Nord Stream HANDOUT/AFP/East News

Шведская берагавая ахова выявіла чацвёртую ўцечку газу ў газаправодах «Паўночны паток» у Балтыйскім моры раней на гэтым тыдні, паведаміў прадстаўнік Берагавой аховы.

Тры ўцечкі – дзве ў дацкай зоне і адна ў шведскай – былі знойдзены на двух расійскіх падводных трубаправодах, пабудаваных для паставак расійскага прыроднага газу ў Германію.

НАТА і ЕЗ заявілі, што ўцечкі, верагодна, сталі вынікам «дыверсіі» і паабяцалі прыняць рашучыя меры па абароне крытычнай еўрапейскай інфраструктуры.

«Ёсць дзве ўцечкі са шведскага боку і дзве ўцечкі з дацкага боку», – заявіў журналістам прадстаўнік берагавой аховы.

Сейсмолагі са Швецыі і Даніі заявілі, што яны зарэгістравалі магутныя выбухі ў гэтым раёне, што заахвоціла шведскую паліцыю пачаць расследаванне магчымай дыверсіі.

iar/эж

ЦРУ папярэджвала Германію, што можа адбыцца напад на газаправоды Nord Stream 1 і 2

28.09.2022 10:13
Паводле нямецкай газеты Der Spiegel, амерыканская разведка ЦРУ ўжо некалькі тыдняў таму паведаміла Нямеччыне, што на газаправоды Nord Stream можа быць здзейснена атака.