Дарадца прэзідэнта Павел Салек заявіў, што ўцечка газу з газаправода Nord Stream будзе мець сур'ёзныя экалагічныя наступствы як для марской эканомікі, так і для клімату.
Ён падкрэсліў, што метан, які выходзіць з пашкоджанага газаправоду, з'яўляецца парніковым газам, а тона гэтага газу ператвараецца ў 24 тоны CO2.
«З экалагічнага пункту гледжання, як для марской экасістэмы, так і для выкідаў у атмасферу, гэта відавочна праблема», - патлумачыў Павел Салек. Ён дадаў, што сур'ёзнай праблемай будзе і рамонт пашкоджанага Nord Stream пасля адпампоўкі з яго ўсяго прыроднага газу. У гэтым выпадку салёная вада будзе трапляць у газаправод, выклікаючы карозію.
Уцечка з двух газаправодаў Nord Stream на дне Балтыйскага мора была выяўленая 26 верасня. Верагодная прычына пашкоджанняў — дыверсія.
IAR /вх