Беларуская Служба

Расіяне абстрэльваюць страчаныя тэрыторыі ў Данецкай вобласці

13.10.2022 12:34
 Пад агнём - крытычныя аб'екты інфраструктуры і грамадзянскія абʼекты.
Знішчаныя расійскія браняваныя танкі ў горадзе Ліман Данецкай вобласці Украіны PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

У Данецкай вобласці вызваленыя ад акупацыі раёны па-ранейшаму знаходзяцца пад абстрэлам расійскіх ракет класа «зямля-зямля». Пад агнём крытычныя аб'екты інфраструктуры і грамадзянскія абʼекты. Учора загінулі мірныя жыхары Украіны, 13 чалавек атрымалі раненні – паведаміў кіраўнік Данецкай ваенна-цывільнай адміністрацыі Павал Кірыленка.

-Першае злачынства – гэта дэ-факта цалкам вызваленая тэрыторыя – што агрэсар знішчыў 80 працэнтаў грамадзянскай інфраструктуры. Святагорск, Ліман, больш за 80 працэнтаў жыллёвага фонду, амаль 50 мікрараёнаў у дзвюх абласцях. Гэта прыватныя дамы, якія не падлягаюць перабудове.

У вызваленых ад расіянаў вёсках Данецкай вобласці міліцыя выявіла 35 пахаванняў, у тым ліку тры брацкія магілы. Адна ў Святагорску, астатнія ў Лімане. Усяго паліцыя эксгумавала больш за 120 целаў. Большасць ахвяр – мірныя жыхары.

ав

Генасамблея ААН пераважнай большасцю галасоў асудзіла анексію часткі Украіны

13.10.2022 10:32
Супраць асуджэння Расіі прагаласавалі Сірыя, Паўночная Карэя, Беларусь і Нікарагуа.