Дзяржавы-члены ЕЗ і Еўрапарламент дасягнулі папярэдніх дамоўленасцяў аб прыняцці закона, які з 2035 года фактычна забароніць продаж у Еўрасаюзе машын з рухавікамі ўнутранага згарання, з падрабязнасцямі карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Беата Пламэцкая:
-Удзельнікі перамоў з краін ЕС і Еўрапарламента, які павінны адобрыць новы закон, а таксама Еўрапейскай камісіі, якая распрацоўвае яго, пагадзіліся, што аўтавытворцы павінны дабіцца 100-працэнтнага скарачэння выкідаў CO2 да 2035 года, што зробіць немагчымым продаж новых аўтамабіляў, якія працуюць на выкапнёвым паліве. Часовыя выключэнні будуць зроблены для вытворцаў, якія выпускаюць менш за 10 тысяч машын у год, гэта значыць вытворцаў раскошных аўтамабіляў, такіх як Ferrari. У дамове таксама застаецца магчымасць у будучыні дазволіць продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання, якія працуюць на так званым электронным паліве, – выглядзе сінтэтычнага паліва, якое вырабляецца з дапамогай электраэнергіі з аднаўляльных крыніц.
Цяпер пагадненне павінны адобрыць Еўрапарламент і Еўрапейскі Савет, перш чым яно афіцыйна набудзе моц. Гэта першыя правілы, узгодненыя ў рамках «зялёных» планаў ЕС «Fit for 55», мэта якіх – скарачэнне выкідаў парніковых газаў у ЕС на 55 % да 2030 года.
iar/ez