Беларуская Служба

Улады Расіі: Ва Украіну адпраўлена 83 тыс. мабілізаваных

28.10.2022 19:41
Сяргей Шайгу далажыў Уладзіміру Пуціну, што частковая мабілізацыя быццам бы скончылася.
      ()
Вуліцы Масквы «ўпрыгожаны» тварамі расійскіх акупантаў (ілюстрацыя)PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу далажыў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што частковая мабілізацыя быццам бы скончылася і на тэрыторыю Украіны ўжо адпраўленыя 82 тысячы мабілізаваных.

Паводле Шайгу, мабілізавана 300 тысяч чалавек, сярэдні ўзрост прызыўнікоў – 35 гадоў. Паводле яго, баявую падрыхтоўку на палігонах праходзяць 218 тысяч прызыўнікоў, 41 тысяча з 82 накіраваных ва Украіну ўжо ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях.

Аднак пакуль не было інфармацыі аб тым, што Уладзімір Пуцін не падпісаў указ аб спыненні мабілізацыі.

pravda.com.ua/эж