Беларуская Служба

Зяленскі: Ужо складана сказаць, хто такі ці што такое «Пуцін»

29.10.2022 14:11
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі патлумачыў, што дыялог з рэжымам Уладзіміра Пуціна немагчымы, бо агрэсар абраў курс на знішчэнне ўкраінскага народа.
 .
Уладзімір Зяленскі. Фота: Адміністрацыя прэзідэнта Украіны

«Мне ў цэлым ужо складана сказаць, хто такі ці што такое »Пуцін«. Пуцін сёння – гэта такое кола людзей, гэта ваенна-палітычнае кіраўніцтва пад брэндам »Пуцін«, якое ідзе агрэсіўнымі крокамі знішчэння нацыі.

Мы не гатовы проста так сёння гаварыць з Пуціным, у цэлым з гэтым рэжымам», – сказаў Уладзімір Зяленскі падчас падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі Ельскага ўніверсітэта.

Па словах Зяленскага гэты рэжым РФ праяўляе непавагу да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Гэта выяўляецца ў тым, што расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы і забіваюць яе грамадзян.

Наконт перамоваў кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яны магчымы толькі пасля выхаду войскаў РФ з украінскіх тэрыторый.

– Тут таксама ёсць нюанс: калі рэжым будзе чакаць, пакуль УСУ выцесніць ворага з Украіны – гэта адзін фармат дыялогу, калі потым гэта будзе магчыма, іншы варыянт пераходу вайны да дыпламатыі – калі агрэсар сам выводзіць войскі, – сказаў Зяленскі.

Гэты варыянт, паводле слоў Зяленскага, ваенна-палітычнае кіраўніцтва будзе выбіраць для свайго грамадства: колькі часу гэтае грамадства пасля вайны будзе ізаляванае: 10, 20 ці 100 гадоў.

«Калі ў цябе рукі поўнасцю ў крыві, ніхто не хоча паціскаць табе руку», – дадаў прэзідэнт Украіны.

«Украінская праўда» / вх