Беларуская Служба

Мінабароны Расіі паведаміла, што РФ прыпыняе ўдзел у зерневым пагадненні з Украінай

29.10.2022 18:24
Прычынай стала атака на караблі Чарнаморскага флоту ў Севастопалі.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/Elena Larina

Мінабароны Расіі паведаміла, што РФ прыпыняе ўдзел у зерневым пагадненні з Украінай.
Зерневае пагадненне прадугледжвала вываз украінскага збожжа з заблакаваных Расіяй чарнаморскіх партоў Украіны.

Раней Пуцін неаднаразова шантажаваў краіны Захаду выхадам з гэтай дамовы.

Раніцай 29 кастрычніка ў акупаваным Севастопалі прагучалі выбухі – нібыта расійскія караблі «адбівалі атаку беспілотнікаў».

З'явілася інфармацыя аб пашкоджанні некалькіх ваенных караблёў Чарнаморскага флоту РФ.

Пазней у Мінабароны Расіі заявілі, што Узброеныя сілы Украіны 4-й гадзіне раніцы 29 кастрычніка атакавалі з беспілотнікаў акупаваны Севастопаль. Мінабароны РФ пацвердзіла пашкоджанне марскога тральшчыка «Іван Галубец».

Расійскі бок заявіў, што гэтая атака адбывалася пад кіраўніцтвам брытанскіх спецыялістаў, якія знаходзяцца ў горадзе Ачакаў Мікалаеўскай вобласці Украіны.

СБУ Украіны не каментавала гэты інцыдэнт.

ААН падтрымлівае кантакты з расійскімі ўладамі пасля паведамленняў аб тым, што Масква спыніла ўдзел у «зерневым пагадненні», заявіў прэс-сакратар ААН Стэфан Дзюжарык, перадае Reuters.

«Жыццёва важна, каб усе бакі ўстрымліваліся ад любых дзеянняў, якія могуць паставіць пад пагрозу Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву, якая з'яўляецца найважнейшым гуманітарным намаганнем, якое відавочна станоўча ўплывае на доступ да ежы для мільёнаў людзей ва ўсім свеце», – сказаў Дзюжарык.

вх