Украінскія войскі завяршаюць вызваленне заходняга - правага - берага Дняпра ў Херсонскай вобласці пасля адыходу з яго расіян, паведамляе Інстытут вывучэння вайны.
Амерыканскі аналітычны цэнтр адзначае, што, паводле звестак Мінабароны РФ, войскі завяршылі адыход на ўсходні бераг Дняпра 11 лістапада ў 5:00 па мясцовым часе. Аднак на самой справе групы расійскіх вайскоўцаў, верагодна, застаюцца на заходнім беразе, раскіданыя па перыметры і спрабуюць адступіць перад выхадам украінскіх сіл да Дняпра.
Незразумела, колькі расійскіх вайскоўцаў цяпер засталося на заходнім беразе. Паводле расійскіх крыніц, адыход доўжыўся тры дні, праз Дняпро былі перапраўленыя 20 тысяч салдат і 3,5 тысячы адзінак баявой тэхнікі.
У Інстытуце вывучэння вайны адзначаюць, што ўкраінскія войскі ўчора значна заваявалі значную тэрыторыю па ўсёй Херсонскай вобласці і прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні яны ўмацуюць кантроль над заходнім берагам Дняпра.
ПР/юл