Амаль 32 тысячы з роўна 43 057 спраў былі распачатыя па артыкуле Крымінальнага кодэкса Украіны аб правілах вядзення вайны. Больш за 9 тысяч спраў, звязаных з парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, амаль 2 тысячы адносіцца да калабарацыі, 96 — да дзяржаўнай здрады, 37 — да дыверсіі, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце МУС Украіны.
У адваяваных ад акупантаў раёнах выяўлена 34 месцы, дзе расіяне незаконна ўтрымлівалі і катавалі грамадзян Украіны, дадаецца ў заяве. Удакладняецца, што 24 з іх знаходзяцца ў Харкаўскай вобласці, па тры — у Херсонскай і Кіеўскай, па два — у Сумскай і па адным — у Данецкай і Чарнігаўскай абласцях.
РАР/юл