Беларуская Служба

Расія мае вялікія страты ў тэхніцы ва Украіне

21.11.2022 11:30
З пачатку вайны расійская армія страціла тысячы танкаў і баявых машын.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Alena Solomonova

З 24 лютага ў вайне супраць Украіны расіяне страцілі больш за 8 тысяч адзінак тэхнікі.

Аналітыкі Oryx падлічылі страты расійскай арміі з улікам не толькі знішчанай, але і захопленай, пашкоджанай і кінутай вайсковай  тэхнікі.

Найбольш Расія страціла танкаў ды баявых машын пяхоты. Пацверджаныя страты 1504 танкаў (862 падбітыя і 522 захопленыя),  718 баявых браніраваных машын (439 знішчана, 245 захоплена) і 1748 баявых машын пяхоты (1078 знішчана, 553 захоплена).

Апроч таго Масква страціла 269 бронетранспарцёраў (159 знішчана, 93 захоплена), 141 гаўбіцу (47 знішчана, 83 захоплена), 290 адзінак самаходнай артылерыі (166 знішчана, 106 захоплена), 154 сістэмы залпавага агню (99 знішчана, 51 захоплена).

юл