Сённяшні жахлівы напад на Украіну ставіць пытанне аб тым, як доўга будзе працягвацца гэтая свядомая праграма генацыду ўкраінскага народу. Сёння ўвесь вечар расійскія прапагандысцкія каналы напоўнены радасным віскам. Вар'яцкая Скабеева кожныя паўгадзіны паўтарае – 50% энергаструктуры Украіны разбурана... 70%... 80% – піша палітолаг Андрэй Піанткоўскі ва ўкраінскім выданні «НВ».
На думку палітолага, генацыд можа спыніць Захад, які разам з Зяленскім сфармуляваў свае мэты заканчэння вайны, толькі адзінымі сродкамі – неадкладным прадастаўленнем Украіне той зброі, якая прымусіць Расію спыніць гэтыя атакі. Гэта, перш за ўсё, дальнабойныя ракеты ATACMS да РСЗА HIMARS і SCALP – крылатыя ракеты паветранага базавання. SCALP можа дасягаць мэты да 1000 кіламетраў.
«Такім чынам, ліквідуецца дзесяціразовая перавага Расіі на сённяшні дзень у далёкасці агнявога ўздзеяння. Ракеты SCALP могуць біць і па тых базах, з якіх наносяцца злачынныя ўдары па ўкраінскіх гарадах. Каб Масква ведала: за кожны ўдар па Кіеве яна атрымае адказ па Маскве.
Захад дае шмат сродкаў СПА. Але патрабуецца час для разгортвання гэтых сістэм. І ўсю краіну адразу не прыкрыеш. Трэба дзейнічаць неадкладна. І я лічу, што ўкраінскае кіраўніцтва павінна не ў Раду бяспекі ААН зараз звяртацца, дзе Расія валодае правам вета, а непасрэдна да кіраўнікоў Вялікай Сямёркі. На іх вачах робіцца жахлівае злачынства. А яны яшчэ да гэтага часу неяк саромеюцца даць гэтую зброю Украіне. Яны кажуць, што «супраць эскалацыі канфлікту».
Што значыць «супраць эскалацыі канфлікту»? Расія эскаліруе яго да неверагодных памераў. Перад абліччам таго, што робіцца цяпер ва Украіне – вагацца злачынна для Захаду.
Расія зараз робіць нахабны шантаж пад заклікі з розных бакоў (ёю ж інспіраваныя) аб неабходнасці перамоваў. Што значыць, пайсці на перамовы? Дый не перамовы ім патрэбны. Яны гатовы гадамі размаўляць. Ім патрэбна сёння спыненне агню. Забудзьцеся слова «перамовы» і ўсякія розныя позвы, варыянты – «Крым застаецца», «Крым аддаецца», «Херсон мяняецца на Данбас». Ім пляваць на перамовы. Усё, што ім трэба – спыненне агню, спыненне наступлення ўкраінскай арміі і спыненне паставак узбраення ва Украіну. Вось пра што ідзе размова. А гэтых здраднікаў, якія яшчэ засталіся ва Украіне і падтрымліваюць позву «перамоваў» неабходна неадкладна ізаляваць і абменьваць як Мядзведчука на ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў палоне», – напісаў Піанткоўскі.
нг