Беларуская Служба

У рамках супольнай акцыі буйнейшыя гарады Еўропы падораць Украіне электрагенератары

24.11.2022 10:10
Кампанія мае на мэце пераканаць еўрапейскія гарады ахвяраваць электрагенератары і трансфарматары, каб дапамагчы ўкраінцам перажыць зіму.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneфота: carlo deviti/shutterstock

Старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола і Дарыё Нардэла, мэр Фларэнцыі і прэзідэнт платформы супрацоўніцтва Eurocities, якая аб'ядноўвае больш за 200 найбуйнейшых еўрапейскіх гарадоў, абвясцілі аб запуску кампаніі «Генератары надзеі», якая накіравана забяспечыць Украіну электрагенератарамі.

На інаўгурацыі прысутнічаў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак. Кампанія мае на мэце пераканаць еўрапейскія гарады ахвяраваць электрагенератары і трансфарматары, каб дапамагчы ўкраінцам перажыць зіму.

Генератары прызначаны для забеспячэння функцыянавання асноўных абʼектаў краіны шляхам забеспячэння энергіяй бальніц, школ, абʼектаў водазабеспячэння, цэнтраў гуманітарнай дапамогі і прытулкаў.

У выніку вайны Расіі з Украінай і яе пастаянных нападаў на крытычна важную грамадзянскую інфраструктуру, што парушае міжнароднае і гуманітарнае права, больш за палову электрасеткі Украіны была пашкоджана або разбурана. У выніку мільёны ўкраінцаў засталіся без электрычнасці.

PAP/яс