Беларуская Служба

Кіраўнік дыпламатыі ЕС заклікае павялічыць гуманітарную дапамогу Украіне

28.11.2022 14:15
Жазэп Барэль: Пуцін усё яшчэ спрабуе зрабіць з Украіны чорную бездань – ні святла, ні электрычнасці, ні ацяплення.
Жазэп Барэль PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Кіраўнік дыпламатыі ЕС заклікаў еўрапейскія сталіцы павялічыць гуманітарную падтрымку Украіны. Пра гэта Жазэп Барэль казаў падчас сустрэчы міністраў краінаў-членаў, адказных за дапамогу па разьвіцці:

- Пуцін працягвае бамбіць Украіну. Пуцін усё яшчэ спрабуе зрабіць з Украіны чорную бездань – ні святла, ні электрычнасці, ні ацяплення. Ён хоча, каб Украіну апанавала цемра і холад. Таму мы павінны працягваць нашу падтрымку, прапанаваць абсталяванне і матэрыялы, каб украінцы маглі перажыць зіму без электрычнасці.

Расія працягвае абстрэл крытычнай інфраструктуры і грамадзянскіх аб'ектаў ва Украіне. На думку экспертаў, гэта звязана з паразамі расійскіх войскаў на фронце. Расія атакуе крытычную інфраструктуру, каб зламаць маральны дух украінцаў.

IAR /аз

«НАТА разглядае тры варыянты падтрымкі ўкраінцаў»

28.11.2022 09:15
Найбольш верагодны з іх, падтрымка ўкраінскай сістэмы СПА, лічыць амбасадар Польшчы ў НАТА Тамаш Шаткоўскі.