«Украіна нарошчвае намаганні па ізаляцыі і аслабленні расійскіх сілаў у стратэгічна важным горадзе Мелітопаль і вакол яго напярэдадні таго, што, як чакаецца, стане наступнай буйной фазай вайны — украінскім наступам, каб выціснуць расійскія войскі з поўдня Украіны," – піша The New York Times.
Адзначаецца, што Узброеныя сілы выкарыстоўваюць, у прыватнасці, высокадакладныя ракетныя ўдары вялікай далёкасці і дыверсійныя дзеянні, каб узяць пад кантроль стратэгічна важны горад, размешчаны на скрыжаванні дзвюх аўтамабільных дарог і чыгуначнай лініі, якая злучае Расію з акупаваным Крымам ды іншымі акупаванымі тэрыторыямі на поўдні Украіны.
NYT паведамляе, што Мелітопаль з'яўляецца ключавым цэнтрам, і аднаўленне кантролю над ім можа дапамагчы ўкраінскім абаронцам вярнуць кантроль не толькі над Запарожскай вобласцю, але і над суседняй Херсонскай вобласцю. Патэнцыйна гэта можа нават адкрыць шлях для адцісканьня расійскіх войскаў у акупаваны Крым.
вх