Беларуская Служба

Ноччу на Украіну былі скіраваныя больш за 30 беспілотнікаў

19.12.2022 09:04
Над Кіевам і Кіеўскай вобласцю было зафіксавана каля 20 беспілотнікаў, 15 з іх былі збітыя.
Украінсікія жаўнерыPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Дзесяць іранскіх беспілотнікаў-камікадзэ Шахед-136 былі збітыя СПА на поўдні Украіны, паведаміў прэс-сакратар ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Сяргей Братчук. Усяго расійскія войскі запусцілі ва Украіну каля 35 беспілотнікаў, паведамілі ўкраінскія вайскоўцы.

«На паўднёвым напрамку збітыя дзесяць акупацыйных шахедаў», – напісаў Братчук раніцай у панядзелак у Telegram.

Усяго ў ноч з нядзелі на панядзелак расіяне атакавалі Украіну прыкладна 35 беспілотнікамі «Шахед-136/131», паведамляе ВПС Украіны. Яны былі накіраваныя з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора.

Як паведамлялася, над Кіевам і Кіеўскай вобласцю было зафіксавана каля 20 беспілотнікаў. 15 з іх былі збітыя.

Аб атаках і збіццях беспілотнікаў над Мікалаеўскай вобласцю ноччу паведаміў кіраўнік урада вобласці Віталь Кім.

ав