Крамлёўскі рэжым утрымлівае каля 5 тысяч украінскіх палонных, заявіў украінскі вайсковец і абаронца Марыупалю Генадзь Старчанка. Вайскоўцы падкрэслілі, што ваеннапалонных мораць голадам, збіваюць і прымушаюць даваць паказанні супраць Украіны за злачынствы, якія сапраўды здзяйсняе пуцінская армія. Вызваленыя з расійскага палону ўкраінскія вайскоўцы звяртаюцца да свету з просьбай аб дапамозе сваім калегам. Былы расійскі палонны, абаронца Марыупалю Генадзь Старчанка падкрэсліў, што сярод палонных ёсць і мірныя жыхары:
-Украінскі народ ніколі не складзе зброі. Мы пераможам, мы дасягнем сваёй мэты і мы ім усім за гэта заплацім. Я хачу, каб расіяне і міжнародная супольнасць пачулі заклік аб вызваленні нашых ваеннапалонных, якія ўтрымліваюцца ў жудасных умовах. Доступу да іх не маюць ні праваабаронцы, ні міжнародныя арганізацыі. Над імі здзекваюцца і катуюць. На тэрыторыі Расіі знаходзіцца каля 4-5 тысячаў украінскіх ваеннапалонных, у тым ліку мірных жыхароў, якіх таксама катуюць і жорстка абыходзяцца.
Раней украінка Юлія Мізукіна, якая супрацоўнічае з варшаўскім Інстытутам Пілецкага, дзе працуе Цэнтр дакументавання расійскіх злачынстваў ва Украіне ім. Рафала Лемкіна, заявіла, што расіяне павінны ўсведамляць непазбежнасць пакарання. Як падкрэсліла яна, кожны злачынец павінен быць прыцягнуты да адказнасці.
ав