Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Акупант узмацняе ціск на мірных жыхароў акупаваных тэрыторый

07.01.2023 10:02
Рэпрэсіі асабліва ўзмацніліся ў горадзе Энергадар на паўднёвым усходзе краіны, кажа прадстаўнік Генштаба Аляксандр Штупун.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр ШтупунFoto: www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне ўзмацняюць ціск на мірнае насельніцтва на акупаваных тэрыторыях Украіны, паведамляе Генштаб Украіны. Каля трох тысяч супрацоўнікаў Запароскай АЭС акупанты прымусілі прыняць расійскія пашпарты. Прадстаўнік Генштаба УСУ Аляксандр Штупун паведаміў, што рэпрэсіі асабліва ўзмацніліся ў горадзе Энергадар на паўднёвым усходзе краіны:

- У запарожскім Энергадары расійскія вайскоўцы прымусілі каля 3 тысяч супрацоўнікаў Запарожскай АЭС атрымаць так званыя расійскія пашпарты. У горадзе вывелі з абароту ўкраінскую грыўню пад пагрозай штрафаў і канфіскацыі маёмасці для прадпрымальнікаў. Значна павялічылася колькасць кватэр, захопленых акупантамі, якія раней пакінулі прымусовыя мігранты.

Украінскі бок таксама паведамляе, што Расія працягвае рэалізаваць план па наборы добраахвотнікаў у войска ў памежнай з Украінай Белгародскай вобласці. Для гэтага абласныя ўлады стварылі мясцовую міліцыю. Афіцэры ходзяць па хатах і перапісваюць мужчын прызыўнога ўзросту.

Украінскае камандаванне таксама падвяла сітуацыю на фронце. За апошнія суткі Расія нанесла адзін ракетны ўдар і выпусціла 20 ракет з рэактыўных сістэм залпавага агню. На думку Генштаба, пагроза авіяцыйных і ракетных удараў захоўваецца на ўсёй тэрыторыі Украіны. Асноўныя намаганні расійскіх войскаў сканцэнтраваны на спробах поўнага захопу Данецкай вобласці ў яе адміністрацыйных межах. У сувязі з гэтым расіяне працягваюць весці наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута. Таксама працягваюцца баі ў Луганскай вобласці.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Акупанты намагаюцца ўзяць пад поўны кантроль Данецкую вобласць

06.01.2023 12:11
Украінскі бок таксама ўстанавіў, што ў пасёлку Кахоўка Херсонскай вобласці расійскія захопнікі спрабуюць забараніць абарачэнне ўкраінскіх грыўняў.