На днях СМІ паведамілі пра тое, што ЗША паставяць ва Украіну баявыя машыны пяхоты «Брэдлі», а Германія – БМП «Мардэр» і сістэмы «Пэтрыёт». Украінскі бок удзячны заходнім партнёрам за дапамогу і ваенныя пастаўкі для вызвалення зямель ад захопнікаў, аднак разлічвае атрымаць больш сур’ёзнае ўзбраенне і тэхніку, напрыклад, баявыя самалёты і караблі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Украіны Андрэй Мельнік.
слухайце аўдыёфайл