Беларуская Служба

Сістэмы «Patriot» неўзабаве пачнуць абараняць украінскае неба

11.01.2023 08:01
Украінскія вайскоўцы праходзяць інтэнсіўную падрыхтоўку па абслугоўванні амерыканскіх сістэм.
a Patriot
Сістэмa «Patriot»Авторство: Mark Holloway from Beatty, Nevada, USA. German Patriot, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8468140

Прэс-сакратар камандавання ВПС Украіны Юрый Ігнат паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы і пілоты ўжо пачалі навучанне на сістэмах «Patriot» і самалётах, якія працуюць па стандартах НАТА. Паводле яго, украінская армія асвоіла тэхніку, якую выкарыстоўвае альянс, а вайскоўцы з 10-месячным вайсковым вопытам у гэтай галіне хутка навучацца абслугоўваць сістэмы:

- Мы не сумняваемся, што нашы спецыялісты надзвычай хутка асвояць абыходжанне са зброяй. На комплексы «Patriot» і іншыя больш складаныя прылады можа спатрэбіцца крыху больш часу, бо салдаты таксама вучацца абслугоўваць самалёты.

Падчас візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў ЗША Белы дом пацвердзіў, што Украіна атрымае зенітныя сістэмы «Patriot», а значыць, неўзабаве ўкраінскае неба будзе абараняць адна з самых сучасных сістэм у свеце.

Паводле афіцыйных паведамленняў, амерыканскія сістэмы будуць часткай апошняга пакета падтрымкі Кіева на агульную суму 2 мільярды долараў.

IAR/аз

СМІ: ЗША разглядаюць магчымасць перадачы Украіне ББМ Stryker

10.01.2023 12:22
З пачаткам 2023 года замежная ваенная дапамога Украіне змянілася – у ёй з'явілася цяжэйшая бранятэхніка вытворчасці заходніх краін.

Пентагон не бачыць прыкмет таго, што Лукашэнка рыхтуецца ўступіць у вайну

10.01.2023 18:03
«Мы проста лічым, што гэта працяг вучэнняў беларусаў і расіян. Вось і ўсё».