Беларуская Служба

Сёння Еўракамісія выдзеліла Украіне 3 мільярды еўра на неадкладныя патрэбы

17.01.2023 14:05
Гэта першы транш сёлетняга фінансавага пакета ў памеры 18 мільярдаў еўра.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/GIAN EHRENZELLER

Старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен, выступаючы ў Давосе на Сусветным эканамічным форуме, падкрэсліла, што гэта самы вялікі фінансавы пакет, які камісія калі-небудзь давала краіне, якая не ўваходзіць у ЕС.

-Гэта моцны пасыл. Пакет умацуе фінансавую стабільнасць Украіны, дапаможа выплачваць заробкі, забяспечыць функцыянаванне бальніц і школ. Мы прысутныя і будзем дапамагаць украінскім сябрам столькі, колькі спатрэбіцца.

Гэта пакет вельмі выгадных танных крэдытаў, гарантаваных бюджэтам ЕС. З лютага Кіеў будзе атрымліваць рэгулярныя выплаты – кожны месяц па паўтара мільярда еўра.

ав

Распачаўся сусветны эканамічны форум у Давосе

17.01.2023 12:03
Паводле слоў прэзідэнта Польшчы, удзельнікі будуць абавязкова абмяркоўваць, «як абараніць Украіну, а потым як яе аднавіць».