Беларуская Служба

Алена Зяленская ў Давосе: Расія не спыніцца на акупацыі Украіны

17.01.2023 18:12
Жонка ўкраінскага прэзідэнта звярнулася ў Давосе з просьбай аб больш эфектыўнай дапамозе міжнароднай супольнасці сваёй краіне. 
Алена Зяленская ў ДавосPAP/EPA/LAURENT GILLIERON

Першая лэдзі Украіны папярэдзіла міжнародных лідараў, што Расія не спыніцца на акупацыі Украіны. Алена Зяленская прыехала на Сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе.

Жонка ўкраінскага прэзідэнта звярнулася ў Давосе з просьбай аб больш эфектыўнай дапамозе міжнароднай супольнасці сваёй краіне. Алена Зяленская заявіла, што Расія не хоча абмяжоўвацца толькі Украінай і ў выпадку перамогі ў гэтай вайне паспрабуе напасці і на іншыя краіны.

-Вы ўсе добра ведаеце, што Расія ніколі не збіралася абмяжоўвацца Украінай. Калі агрэсара не перамагчы, вайна будзе разрастацца. Іншымі словамі, гэта адбудзецца, калі наш уплыў будзе не мацнейшы за ўплыў агрэсара.

Алена Зяленская таксама паведаміла, што перадала Кітаю ліст ад свайго мужа, прэзідэнта Украіны. У ім павінна быць прапанова Украіны аб перамір'і ў 11-месячнай вайне. Ліст будзе перададзены кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну праз віцэ-прэмʼера КНР, які знаходзіцца ў Давосе. Зараз Кітай зʼяўляецца самым магутным саюзнікам Расіі.

Ліст з прапановай мірнага пагаднення таксама будзе накіраваны прадстаўнікам Еўракамісіі і прэзідэнту Швейцарыі.

ав

Распачаўся сусветны эканамічны форум у Давосе

17.01.2023 12:03
Паводле слоў прэзідэнта Польшчы, удзельнікі будуць абавязкова абмяркоўваць, «як абараніць Украіну, а потым як яе аднавіць».