Беларуская Служба

Чэшскі аналітык: Пётр Павел будзе правільным прэзідэнтам у напружанай сітуацыі ў Еўропе

29.01.2023 16:11
Пётр Павел уступіць на пасаду пасля прысягі ў пачатку сакавіка.
Petr Pavel
Petr Pavel PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Пётр Павел будзе правільным прэзідэнтам у напружанай сітуацыі ў Еўропе, лічыць чэшскі аналітык Павел Гаўлічак.

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Чэхіі Пётр Павел, генерал у адстаўцы і былы кіраўнік ваеннага камітэта НАТА, перамог былога прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша, набраўшы больш за 58 працэнтаў галасоў.

Пётр Павел уступіць на пасаду пасля прысягі ў пачатку сакавіка.

На думку Паўла Гаўлічэка з Асацыяцыі міжнародных справаў, Пётр Павел як прэзідэнт праявіць сябе ў еўраатлантычным кантэксце, які ён добра ведае з перыяду сваёй дзейнасці ў структурах NATO.

«Ён мае сувязі ў міжнародным асяроддзі з тых часоў. Я думаю, што ён будзе добра прадстаўляць краіну, у якой за апошні год істотна ўзрос давер у плане знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі», - сказаў аналітык Polskie Radio.

Павел Гаўлічэк дадаў, што прэзідэнт Павел адназначна будзе стаяць на баку саюзнікаў. «Мы ўбачылі гэта ў рэакцыі на выступы Андрэя Бабіша, які падарваў нашы саюзніцкія абавязацельствы. Павел будзе прэзідэнтам, які дае зразумець, што ён тут для сваіх саюзнікаў», - сказаў Павел Гаўлічак.

Аналітык адзначыў, што ад Пятра Паўла не варта чакаць энтузіязму адносна вышаградскага супрацоўніцтва. Падчас кампаніі ён выступаў за неабходнасць унясення змяненняў у гэты фармат, напрыклад, шляхам яго пашырэння.

IAR / Wojciech Stobba / вх