Беларуская Служба

Польшча, Нарвегія, Канада і Іспанія паставяць танкі Leopard для Украіны

16.02.2023 14:06
Czołg Leopard 2A4
Czołg Leopard 2A4MON/twitter

Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што Нарвегія, Канада і Іспанія далучыліся да кааліцыі краінаў, якія будуць сумесна пастаўляць ва Украіну танкі Leopard 2A4.

Фінляндыя таксама будзе ўдзельнічаць у гэтым праекце ў якасці пастаўшчыка танкаў падтрымкі бранятанкавага батальёна, сказаў кіраўнік мінабароны.

У Польшчы ў 10-й асобнай танкавай кавалерыйскай брыгадзе вядзецца падрыхтоўка ўкраінскіх экіпажаў для гэтых танкаў з удзелам інструктараў з Канады і Нарвегіі, паведамляе biznesalert.pl.

вх