Беларуская Служба

Францыя адпраўляе ва Украіну першую партыю сваіх танкаў AMX-10RC

16.02.2023 21:17
Нядаўна ў Францыі закончылася падрыхтоўка ўкраінскіх экіпажаў, якія вучыліся несці службу на французскіх машынах.
    AMX-10RC
Цяжкі бронеаўтамабіль французскай вытворчасці AMX-10RC Узброеных сіл Францыі Officier communication du 4e RCh/CC BY-SA 4.0/wikipedia.org

Францыя адпраўляе ва Украіну 14 лёгкіх танкаў AMX-10RC. Гэта першая партыя бронетэхнікі ад Парыжа. Нядаўна ў Францыі закончылася падрыхтоўка ўкраінскіх экіпажаў, якія вучыліся несці службу на французскіх машынах.

AMX-10RC – гэта французскі цяжкі бронеаўтамабіль, які часта класіфікуецца як колавы танк. Іх выпускалі з 1976 да 1994 года. Францыя прымяняла гэтыя танкі ў вайне ў Персідскім заліве і шэрагу міратворчых аперацый.

Згаданая тэхніка атрымала высокія ацэнкі ваенных спецыялістаў.

вс