Прэзідэнт Украіны пераконвае, што дзясяты пакет санкцый Еўрасаюза, які ўчора ўступіў у сілу – не апошні. «Санкцыі будуць працягвацца, каб ад патэнцыялу расійскай агрэсіі нічога не засталося», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі.
Палітык адзначыў, што Украіна асабліва зацікаўлена ў санкцыях супраць расійскай атамнай галіны, «Расатама» і ўсіх, хто мае дачыненне да дзяржаўнай ракетнай праграмы. «Мы чакаем адпаведных крокаў з боку Еўрасаюза», – дадаў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны падзякаваў усім, хто падтрымлівае Украіну на міжнароднай арэне, у тым ліку таксама ўкраінскім дыпламатам:
- Кожны поспех нашых дыпламатаў, кожны шанец нашай дзяржавы ў знешняй палітыцы, кожная праява зацікаўлення свету да ўкраінцаў грунтуецца на непахіснасці ўкраінскага народа, непахіснасці нашых жаўнераў; на тое, што Украіна моцная і пастаянна развіваецца. Свет любіць моцных і дапамагае мужным. Між тым, сусветны цэнтр сілы і мужнасці цяпер тут – ва Украіне і менавіта ў нашых людзях, якія абараняюць нашу краіну; якія абараняюць нашу зямлю, нашу Данецкую і Луганскую вобласці, усе нашы землі, дзе ідуць вельмі цяжкія і пакутлівыя баі. Я дзякую кожнаму нашаму жаўнераў, кожнаму, хто непахісна, моцна і мужна абараняе нашыя пазіцыі на Данбасе, знішчае ворага. Дзякую за поспехі на ўсходзе.
Нагадваем, дзясяты пакет еўрапейскіх санкцый супраць Расіі ўступіў у сілу ўчора ўвечары. Санкцыйны спіс быў складзены, у тым ліку, на падставе інфармацыі ад украінцаў.
IAR/аз