Беларуская Служба

Украінцы не хочуць пакідаць свае дамы, хоць ім пагражае небяспека

26.02.2023 15:33
«Для мяне гэта важна – быць тут», – кажа перакладчыца Наташа, якая жыве ў горадзе Дняпро.
     ,
Украінцы не хочуць пакідаць свае дамы, хоць ім пагражае небяспека PAP/Eugene Titov

Ужо больш за год Расія абстрэльвае ўкраінскія гарады. Аднак многія ўкраінцы не жадаюць пакідаць свае дамы, хоць кожны дзень ім пагражае небяспека. Як яны паясняюць, хочуць жыць на радзіме. Толькі за мінулыя суткі расіяне выпусцілі 14 ракет і 57 разоў абстралялі ўкраінскія пазіцыі з артылерыі. Наташа жыве ў Дняпры. Менавіта там у студзені расійская ракета разбурыла жылы дом, забіўшы 44 чалавекі, у тым ліку пяцярых дзяцей. Наташа магла б з’ехаць за мяжу, але хоча жыць і працаваць ва Украіне:

- Гэта свядомы выбар. Я перакладчык з нямецкай мовы, і ў мяне не было б праблем, калі б я паехаў за мяжу, але я хачу жыць ва Украіне, я хачу, каб мая краіна развівалася. Я хачу працаваць на сваю радзіму і я хачу абараняць сваю краіну гэтак жа, як умею. Для мяне гэта важна – быць тут.

Украінцы не маюць намеру складаць зброю і заяўляюць, што будуць змагацца, каб выгнаць акупантаў з усяе Украіны.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Дзясяты пакет санкцый супраць Расіі не апошні

26.02.2023 10:32
Прэзідэнт Украіны падзякаваў усім, хто падтрымлівае Украіну на міжнароднай арэне.

З верасня ўкраінская СПА знішчыла 650 расійскіх ракет

26.02.2023 13:32
Украінская армія атрымала ад заходніх саюзнікаў сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS, IRIS-T, Crotale і Gepard.