Беларуская Служба

Крэмль адмовіўся каментаваць знішчэнне А-50 беларускімі дыверсантамі

27.02.2023 13:14
«Нам няма чаго тут сказаць (...)».
-
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый ПяскоўKremlin.ru/CC BY 4.0/commons.wikimedia.org

Улады Расіі не каментуюць інфармацыі аб нападзе на ваенны аэрадром пад Мінскам, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу ў панядзелак, 27 лютага.

«Нам няма чаго тут сказаць. У інфармацыі, якая была апублікаваная, ішла размова аб Беларусі, Беларусь абвергла, тут няма чаго дадаць», – заявіў ён.

Напярэдадні паведамлялася аб выбухах на беларускім ваенным аэрадроме Мачулішчы.

Пазней у ініцыятыве BYPOL заявілі, што беларускія дыверсанты атакавалі самалёт А-50 ВПС Расіі з дапамогай беспілотнікаў.

А-50 выкарыстоўваўся для навядзення ўдараў з расійскіх самалётаў па Украіне. А-50 – вельмі каштоўны самалёт. У ВПС Расіі – усяго толькі дзевяць А-50, прычым невядома, колькі з іх знаходзіцца ў працоўным стане.

вс