Беларуская Служба

Украінцы плануюць пабудаваць знішчаную расіянамі «Мрыю»

27.02.2023 16:17
Аўдыё

Авіяканструктары дзяржаўнага прадпрыемства «Антонаў» працуюць над стварэннем новага самалёта «Мрыя». Цяпер працягваецца дэмантаж фюзеляжа разбуранага самалёта, расказаў у сюжэце ТСН генеральны канструктар «Антонава» Уладзіслаў Уласік.
слухайце аўдыёфайл
Паводле яго слоў, спецыялісты шукаюць уцалелыя дэталі і элементы канструкцыі, каб выкарыстоўваць іх у новым самалёце.
Новы Ан-225, які будзе створаны на базе недабудаванага брата-блізнюка «Мрыі», знешне амаль не будзе адрознівацца ад знішчанага самалёта, але ўнутры гэта будзе новы самалёт з самым сучасным абсталяваннем.
Новая «Мрыя» будзе яшчэ больш магутнай і лягчэйшай за папярэдні самалёт мінімум на 10 тон. Судна зможа браць на борт больш грузу і ляцець даўжэй ды далей.
Адзіны экзэмпляр «Мрыі» быў знішчаны Расіяй у першыя дні вайны.