Беларуская Служба

Першы ўкраінскі батальён на БМП Bradley скончыў падрыхтоўку (ВІДЭА)

27.02.2023 19:03
На пачатку студзеня ЗША анансавалі новы буйны пакет ваеннай дапамогі Украіне.
   Bradley
Баявая машына пяхоты Bradley амерыканскай вытворчасці Andrew Harker/Shutterstock.com

У Германіі завяршыў падрыхтоўку першы ўкраінскі батальён, аснаджаны амерыканскімі баявымі машынамі пяхоты Bradley. Падрыхтоўка ўкраінскіх вайскоўцаў праходзіла на амерыканскай вайсковай базе ў Германіі.

Баявая машына пяхоты Bradley была прынятая на ўзбраенне арміі ЗША ў 1981 годзе. Цяпер выпускаецца чарговая мадыфікацыя БПМ.

На пачатку студзеня ЗША анансавалі новы буйны пакет ваеннай дапамогі Украіне, у які ўпершыню былі ўключаныя амерыканскія баявыя машыны Bradley. У рамках пакета было абяцана 50 машын, зазначае агенцтва УНІАН.

Пазней у рамках некалькіх пакетаў былі анансаваныя дадатковыя пастаўкі, якія сукупна павінны давесці агульную колькасць Bradley у складзе ўкраінскай арміі да 100 машын.

У канцы студзеня першая партыя з 60 БМП была адпраўленая з ЗША ў Еўропу. Пазней журналісты заўважылі ў адным з партоў Германіі вялікую колькасць амерыканскай ваеннай тэхнікі, як мінімум частка якой будзе перададзеная Украіне.

вс

Францыя адпраўляе ва Украіну першую партыю сваіх танкаў AMX-10RC

16.02.2023 21:17
Нядаўна ў Францыі закончылася падрыхтоўка ўкраінскіх экіпажаў, якія вучыліся несці службу на французскіх машынах.

Расійскі самалёт у Мачулішчах падарвалі беларускія партызаны – Азараў

27.02.2023 08:21
А-50 выкарыстоўваўся для навядзення ўдараў з расійскіх самалётаў па Украіне.