Беларуская Служба

Цяпер у Кіеве жыве каля 3,5 мільёнаў чалавек, год таму – каля 800 тысяч

28.02.2023 19:02
Паводле звестак украінскага статыстычнага ведамства, на 1 лютага 2022 года ў Кіеве пражывала менш за 3 мільёны чалавек.
Кіеў12019 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Зараз у Кіеве пражывае каля 3,5 мільёна чалавек, заявіў у аўторак прадстаўнік уладаў украінскай сталіцы Мікалай Паваразнюк, якога цытуе агенцтва Укрінфарм. У сакавіку 2022 года, пасля таго як Расія пачала ўварванне ва Украіну, колькасць людзей у горадзе ўпала прыкладна да 800 тысяч чалавек.

Па словах Паваразнюка, у сталіцу людзі пачалі вяртацца ў траўні мінулага года. Сярод 3,5 мільёна чалавек, якія цяпер пражываюць у горадзе, ёсць як тыя, хто вярнуўся, так і ўнутраныя перасяленцы з іншых рэгіёнаў Украіны.

Кіеў афіцыйна прымае каля 230 тысяч чалавек, вымушаных перамесціцца з-за вайны, у тым ліку каля 40 тысяч дзяцей.

Паводле звестак украінскага статыстычнага ведамства, на 1 лютага 2022 года ў Кіеве пражывала менш за 3 мільёны чалавек.

Паваразнюк паведаміў, што цяпер у горадзе больш за 400 школ, а вучні займаюцца ў традыцыйных і анлайн форме. Адчынена няшмат дзіцячых садкоў.

Што тычыцца функцыянавання бізнесу, то ў першую чаргу працуюць кампаніі сферы паслуг, дадаў Паваразнюк. У параўнанні з перыядам да расійскага нападу, працуе каля паловы прамысловых прадпрыемстваў.

ав

Украінскія войскі вядуць жорсткія баі за ўтрыманне Бахмута ў Данецкай вобласці

28.02.2023 17:11
Расіяне спрабуюць адрэзаць горад ад паставак і ўзяць яго.