Беларуская Служба

Інтэнсіўныя баі ў Данецкай вобласці. Зяленскі: Расія не лічыць людзей

01.03.2023 08:35
Зяленскі запэўніў, што сітуацыя на паўночнай мяжы краіны знаходзіцца пад кантролем украінскіх сіл.
, .    .  2023
Бахмут, Украіна. Байцы Палка імя Каліноўскага. Люты 2023 года Telegram: belwarriors

«Мы рыхтуем вярнуць нашых воінаў да актыўных дзеянняў па вызваленні нашай зямлі. Мы памятаем пра гэтую нашу цалкам справядлівую мэту і з кожным днём набліжаемся да яе рэалізацыі», – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы ў апублікаваным вечарам у сацсетках штодзённым паведаміў, што ён правёў чарговую нараду з вайсковым камандаваннем, падчас якой дэталёва абмяркоўвалася сітуацыя на кожным участку фронту.

«Як і раней, самым складаным пунктам застаецца Бахмут Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны», – падкрэсліў Зяленскі. Ён сказаў, што Расія ўвогуле не клапоціцца пра чалавечыя жыцці, пастаянна пасылаючы вайскоўцаў на штурм украінскіх пазіцый. Інтэнсіўнасць баёў нарастае.

За мінулыя суткі расійскія вайскоўцы больш за 30 разоў абстралялі Херсонскую вобласць на поўдні краіны, загінулі чатыры чалавекі.

Зяленскі запэўніў, што сітуацыя на паўночнай мяжы краіны знаходзіцца пад кантролем украінскіх сіл.

– Як заўсёды, дэталёва абмеркавалі матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне перадавой, пакрыццё дэфіцыту. Мы рыхтуем вяртанне нашых вайскоўцаў да актыўных дзеянняў па вызваленні нашай зямлі», – сказаў Зяленскі.

вх