Расіян, мабілізаваных з Іркуцкай вобласці ў Сібіры, якія скардзіліся на камандаванне ў звароце да Уладзіміра Пуціна, адправілі штурмаваць украінскія ўмацаванні ў горадзе Аўдзееўка ў Данецкай вобласці, паведамляюць расейскія незалежныя СМІ.
Размова ідзе пра групу мабілізаваных, якая ўвайшла ў склад двух батальёнаў 1439-га палка расійскіх войскаў. Са спасылкай на сайт «Люди Байкал» такія СМІ, як Meduza і руская рэдакцыя BBC, паведамляюць, што вайскоўцаў адправілі на штурм умацаванняў, якія абараняюць Аўдзееўку.
У канцы лютага, мабілізаваныя выступілі са зваротам, у якім скардзіліся, што іх без падрыхтоўкі і экіпіроўкі кідаюць у наступ. Кіраўнік Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў паабяцаў, што мабілізаваных перавядуць «на новае месца службы». У сераду вайскоўцаў адправілі на штурм украінскіх умацаванняў. Пра гэта яны і іх родныя паведамілі журналістам сайта «Люди Байкал».
У пачатку лютага гэты ж вайсковы атрад запісаў відэазварот да Пуціна і яго міністра абароны Сяргея Шайгу. Мабілізаваныя скардзіліся, што яны павінны былі служыць у тэрытарыяльнай абароне, але з іх сфарміравалі ўдарныя атрады, нягледзячы на тое, што яны не падрыхтаваныя належным чынам.
PAP / вх