Прынамсі 3 чалавекі загінулі ў выніку начной ракетнай атакі расіянаў па жылым доме ў Запарожжы 2 сакавіка. Пра гэта паведаміў сакратар Запарожскага гарсавета Анатоль Курцеў. «Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца. На гэты час вядома аб 3 загінулых. Па стане на 8 раніцы выратавана 11 чалавек», паведаміў чыноўнік.
Сакратар гарвыканкама ўдакладніў, што яшчэ 31 чалавек быў эвакуяваны, а 7 чалавек шпіталізаваны: з іх 3 у вельмі цяжкім стане, 4 чалавекі – у стане сярэдняй цяжкасці, у тым цяжарная жанчына.
Удар быў нанесены ракетай з ЗРК С-300 – менавіта такім тыпам зброі праціўнік часцей за ўсё атакуе Запарожжа. У выніку начнога ўдару пацярпелі яшчэ 2 шматпавярховыя дамы – парушана электра- і водазабеспячэнне, выбіты шыбы. У горадзе ёсць праблема з адсяленнем пацярпелых жыхароў.
Гэта ўжо 9-ы шматпавярховік, які зруйнавалі расійскія акупанты. Акрамя таго, горад прыняў і забяспечыў жыллём 200 тысяч перасяленцаў. Часовыя перасяленцы не жадаюць ехаць далей у глыб краіны – усе чакаюць, калі іх населеныя пункты вызваляць і яны змогуць вярнуцца дадому.
pravda.com.ua/эж