Беларуская Служба

Еўрасаюз распрацаваў план хуткага ўзбраення Украіны праз пастаўкі амуніцыі з кран-членаў ЕС

03.03.2023 10:06
Гэты план павінны абмеркаваць міністры абароны ЕС на нефармальнай сустрэчы ў Стакгольме на наступным тыдні.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/carlo deviti

Еўрасаюз падрыхтаваў план пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну ў бліжэйшыя дні і тыдні. Ён улічвае, між іншым, стымулы для краін-членаў. Дзеля гэтага Брусель хоча выдзеліць мільярд еўра з Еўрапейскага фонду міру на ўзбраенне Украіны. Улады Кіева просяць у першую чаргу снарады для гаўбіц калібра 155 мм.

Краіны, якія хутка паставяць Украіне свае боепрыпасы, могуць разлічваць на вяртанне 90% коштаў. За больш познія пастаўкі вяртанне будзе прапарцыйна меншым. Высокапастаўлены прадстаўнік ЕС, які займаецца гэтай справай, на сустрэчы з невялікай групай карэспандэнтаў, у тым ліку з брусельскай карэспандэнткай Польскага радыё Бэатай Пламэцкай, выказаў спадзяванне, што гэтыя пастаўкі пачнуцца вельмі хутка.

Адначасова будзе ісці праца па сумесным набыцці боепрыпасаў для абароннай прамысловасці. Адказнасць за гэта павінна ўзяць на сябе Еўрапейскае абароннае агенцтва, якое ад імя дзяржаў-чальцоў правядзе паскораную працэдуру перамоваў з еўрапейскімі кампаніямі па вытворчасці і пастаўцы розных відаў боепрыпасаў. Умовай будзе ўдзел як мінімум трох краін. Пагадненне па гэтым пытанні чакаецца ў канцы сакавіка. Трэці элемент – доўгатэрміновыя дзеянні і падтрымка ПВК, ліквідацыя вузкіх месцаў у вытворчасці і садзейнічанне супрацы паміж кампаніямі, якія вырабляюць зброю.

Гэты план павінны абмеркаваць міністры абароны ЕС на нефармальнай сустрэчы ў Стакгольме на наступным тыдні. 20 сакавіка ў Бруселі адбудзецца афіцыйная сустрэча, прысвечаная пераважна гэтаму пытанню, а праз некалькі дзён запланаваны саміт з удзелам еўрапейскіх лідараў.

iar/нг