Уладальнік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў, што акупанты нібыта амаль цалкам атачылі Бахмут Данецкай вобласці. З гэтай нагоды ён звярнуўся да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага - інфармуе УНІАН.
Як паведаміў Прыгожын у відэазвароце, раней з імі нібыта ваявала прафесійная ўкраінская армія, а цяпер «старыя людзі і дзеці».
«Звяртаюся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Аляксандравіча Зяленскага. Паважаны Уладзімір Аляксандравіч, падраздзяленні ПВК «Вагнера» практычна акружылі Бахмут, засталася адна дарога. Калі раней з намі ваявала прафесійная ўкраінская армія, сёння мы бачым усё больш старых і дзяцей. Яны ваююць, але іх жыццё пад Бахмутам кароткае – дзень-два. Дайце ім магчымасць пакінуць горад. Горад фактычна акружаны», – сказаў Прыгожын.
У якасці «доказу» сваіх заяваў пра старых і дзяцей на фронце лідар вагнераўцаў паказаў трох нібыта ўкраінскіх палонных. Адзін з іх – дзед з сівой барадой, відавочна не прызыўнога ўзросту, двое – школьнікі.
Яны па-расійску просяць Зяленскага вярнуць іх «да сем'яў на радзіму».
нг