Расія пакуль не можа вырабляць самалёты А-50, якія выкарыстоўваюцца для радыёлакацыйнага дазору і навядзення на мэты для паражэння - піша УНІАН.
Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны, аб гэтым заявіў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў. «Вырабляць новыя такія самалёты з такімі задачамі па стану на сёння дэградаваная прамысловасць Расійскай Федэрацыі не здольная», – заявіў ён.
Юсаў зазначыў, што супраца з пуцінскай Расіяй становіцца таксічным, непажаданым і небяспечным, і цяпер замежныя пастаўшчыкі камплектуючых для ваеннай тэхнікі РФ ужо рэагуюць на пагрозу другасных санкцый.
26 лютага на ваенным аэрадроме Мачулішчы ў Беларусі, дзе размешчаны расійскія ваенныя самалёты, адбыліся два выбухі. Пасля стала вядома, што ў выніку быў выведзены са строю расійскі самалёт А-50.
У брытанскай разведцы растлумачылі, што гэты самалёт выкарыстоўвалі для збору інфармацыі і забеспячэння каардынацыі дзеянняў знішчальнікаў. Паводле іх дадзеных, у Расіі застаецца толькі шэсць спраўных самалётаў гэтага тыпу.
Беларускія праваабаронцы паведамілі аб затрыманні як мінімум шасці чалавек – іх падазраюць у датычнасці да выбухаў на аэрадроме.
Сёння ў сетцы апублікавалі відэа, на якім можна ўбачыць момант атакі робата са сваёй нагі на самалёт А-50.
нг