Калі расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не пацерпіць паразы ў вайне супраць Украіны, то бліцкрыг (маланкавая вайна) РФ будзе пагражаць тром краінам – Грузіі, Арменіі і Беларусі.
Заходнія дзяржавы павінны будаваць доўгатэрміновыя планы наконт таго, што рабіць з РФ далей пасля завяршэння вайны ва Украіне, расказаў паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен у эфіры ўкраінскага тэлебачання.
«Што далей рабіць, калі Пуцін – раззлаваны, патрапаны, але непераможаны, не разгромлены да канца – адпаўзе? Ці не атрымаецца так, што ён адпаўзе і… прыдумае там легенду для Украіны, што гэта… «былі вучэнні, мы ўсім усё даказалі, мы ім пакінулі фактычна выпаленую зямлю, навошта нам яна…, мы іх нагнулі, нас ніхто не перамог, мы малайцы…», – сказаў эксперт.
На яго думку, потым лідар расіян можа захацець паказаць ім сапраўдную перамогу.
«Ён можа так зрабіць, а далей ён скажа: «А я вам пакажу зараз перамогу сапраўдную – Грузія, ідзі сюды, калі ласка, або, Арменія, ты ідзі сюды, Беларусь, вось, ідзі ты сюды, Беларусь. Там бліцкрыг можа быць, так. У Грузіі ён ужо быў…», – дадаў паліттэхнолаг.
Дарадца галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага – генерал Віктар Назараў спрагназаваў, што вайна з РФ можа доўжыцца яшчэ год, і яе трэба завершыць перамогай украінцаў на полі бою. Па словах генерала, перамагчы Расію на полі бою цалкам рэальна.
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў казаў, што, калі ўкраінскі бок атрымае ад партнёраў узбраенне далёкага радыусу дзеяння, зможа наносіць удары на адлегласці 300 км, то акупанты не змогуць арганізоўваць абарону і будуць вымушаны адступіць.
УНІАН/нг