Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) выказалі здагадку, што УСУ, верагодна, рыхтуюць кантраляваны адыход з часткі Бахмута. У амерыканскім інстытуце мяркуюць, што ўкраінскія сілы, падобна, ствараюць умовы для кантраляванага адыходу з часткі Бахмута.
На падрыў мастоў звярнулі ўвагу і эксперты Інстытута вывучэння вайны (ІВВ). Яны мяркуюць, што гэта было зроблена Узброенымі сіламі Украіны ў рамках магчымай падрыхтоўкі да кантраляванага адыходу з горада.
Горад працягвае заставацца адной з самых гарачых кропак фронту. Усходняя «крэпасць» абаранялася больш за дзевяць месяцаў. Генштаб Узброеных сіл Украіны ў нядаўнім паведамленні пацвердзіў намеры праціўніка акружыць Бахмут.
Аналітыкі нагадваюць, што расійскія войскі вядуць баі за захоп Бахмута прыкладна з траўня 2022 года і панеслі пры гэтым велізарныя страты. На захоп горада Расія кінула найбольш вопытныя атрады «вагнераўцаў» і часці рэгулярнай арміі. Баі ў горадзе ідуць кругласутачна.
iar/pap/эж