Беларуская Служба

Расійскае камандаванне губляе кантроль над чачэнскімі «казачымі батальёнамі»

05.03.2023 11:05
Сёння ўжо 375 дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
 ,
Аляксандр Кавалёў, прэсслужва Генштаба УСУscreen: https://www.youtube.com/watch?v=WpTkMtB1IMI

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што вайскоўцы адбілі больш за 130 расійскіх атак у раёне Куп'янска, Лімана, Бахмута, Аўдзееўкі і Шахтарска.

У штодзённай ранішняй зводцы Генштаба яго прэс-сакратар Андрэй Кавалёў заявіў, што расійскія войскі губляюць кантроль над чачэнскімі «казачымі батальёнамі», якія ваююць супраць Украіны на баку Расіі.

- У прыватнасці, ва Угледарскім раёне Данецкай вобласці камандаванне батальёну «Стэп/Тыгр», які займае горад, вельмі незадаволенае камандаваннем Расійскіх узброеных сілаў і грэбуе ўзаемадзеяннем з падраздзяленнямі расійскай арміі.

У сваю чаргу ў Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці расіяне выкарыстоўваюць мірнае насельніцтва ў якасці жывога шчыта і ў жылых раёнах размясцілі свае сістэмы супрацьпаветранай абароны.

У Генштабе таксама інфармуюць, што ўкраінская авіяцыя нанесла 18 авіяўдараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі, двойчы абстраляла расійскія зенітна-ракетныя комплексы. Таксама ўкраінцы білі па складах боепрыпасаў ворага і па аўтамабільным мосце. Украінскія сіды таксама збілі чатыры беспілотнікі.

яс