Беларуская Служба

Украіна дапускае прымусовую эвакуацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый

05.03.2023 13:05
Бацькі не змогуць абскардзіць рашэнне.
, ,          .
Украіна, Жоўква, урок польскай мовы для ўкраінскіх дзяцей у манастыры польскіх дамініканак.PAP/Karina Sało

Урад Украіны дазволіць прымусовую эвакуацыю дзяцей з акупаваных тэрыторый, калі бацькі не змогуць забяспечыць бяспеку дзіцяці. Міністэрства па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый распрацавала пастановы, якія павінны ўступіць у сілу ўжо на наступным тыдні.

Як паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, гаворка ідзе не пра тое, каб забраць дзяцей у бацькоў, а пра тое, каб іх забраць з зоны баявых дзеянняў:

- У бацькоў, якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці і якіх не пазбавілі бацькоўскіх правоў, дзіця не можа быць адабрана і вывезена без іх згоды. Гэта было б выкраданне. Мы не можам красці дзяцей ва ўкраінскіх семʼях. Аднак, калі ёсць пагроза жыццю дзіцяці, мы працуем над прымусовай эвакуацыяй дзіцяці з адным з бацькоў. Гэта магчыма, і толькі на гэты аспект скіраваная ініцыятыва Мінрэінтэграцыі і Міністэрства сацыяльнай палітыкі.

Прымусовая эвакуацыя павінна праводзіцца па ўзгадненні з мясцовымі ваеннымі ўладамі. Бацькі не змогуць абскардзіць рашэнне.

яс