Да канца вясны ў Расіі скончацца ваенныя інструменты для дасягнення сваіх мэтаў ва Украіне, – заявіў кіраўнік украінскай ваеннай выведкі генерал Кірыл Буданаў у інтэрв'ю газеце «USA Today».
«Расія страціла велізарную колькасць людскіх рэсурсаў, узбраення і матэрыялаў. Яе эканоміка і вытворчасць не могуць пакрыць гэтыя страты. Калі расійская армія не дасягне пастаўленых задач да вясны, у яе скончацца ваенныя інструменты», – сказаў Буданаў.
«USA Today» піша, што прагнозы Буданава супадаюць з меркаваннямі незалежных аналітыкаў, згодна з якімі расійскім войскам ужо настолькі не хапае боепрыпасаў, прыпасаў і дастатковай колькасці падрыхтаваных і матываваных салдат, што расіяне не ў стане істотна прасунуць украінскія рубяжы абароны на ўсходзе краіны, дзе баі найбольш цяжкія.
«Расія страціла каля паловы танкаў, яе артылерыйскі агонь аслабеў, і ў яе няма вытворчай базы, каб вырабляць шмат новай тэхнікі. А вытворчасць новай тэхнікі з-за санкцый няпростая», – сказаў прафесар Філіпс П. ОʼБраен з шатландскага Універсітэта св. Эндруса, які спецыялізуецца на даследаваннях стратэгічнай бяспекі.
PAP/яс