Беларуская Служба

Расіяне працягваюць ператрусы і арышты ў акупаваным Крыме

16.03.2023 10:34
У сераду супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі правялі ператрус у кватэры актывіста крымскататарскага нацыянальнага руху і грамадзянскага журналіста Ралана Асманава.
 ,
Цэнтр Ялты, КрымPAP/EPA/STRINGER

 Гэта адбылося пасля паведамленняў аб пашкоджанні чыгуначнага палатна каля Бахчысарая. Жонка Ралана Асманава Зэмінэ заявіла, што супрацоўнікі ФСБ паводзілі сябе агрэсіўна, разграмілі кватэру, збілі і надзелі кайданкі на яе мужа.

Ралана Асманава даставілі ва ўпраўленне ФСБ у Сімферопалі. На месца здарэння прыбыў яго адвакат Эдэн Семядлаеў. Ён паспрабаваў зайсці ўнутр, але яго не пусцілі. Адмова ў допуску адваката з’яўляецца трывожным знакам таго, што супраць затрыманага ўжываюцца меры фізічнага і псіхічнага ўціску, сказаў Эдэн Семдлаеў:

-Я паскардзіўся і ў ФСБ, і ў пракуратуру Рэспублікі Крым, што я, як адвакат, лічу дзеянні супрацоўнікаў ФСБ незаконнымі і супярэчаць закону аб ФСБ. Я таксама лічу, што права Асманава на юрыдычную дапамогу, замацаванае ў артыкуле 48 Канстытуцыі РФ, было парушана. Таксама парушэннем з'яўляецца дзейнасць ФСБ у сферы маёй прафесійнай дзейнасці.

За апошнія тры тыдні ў акупаваным Крыме ФСБ правяла ператрусы каля 10 кватэр крымскіх татараў. Усіх іх вінавацяць у пашкоджанні чыгуначнага палатна ў раёне Бахчысарая.

ав

Кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму падпісаў дамову аб супрацы з уладамі акупаванага Крыму

09.03.2023 13:36
Афіцыйна Беларусь не прызнала акупаваны Крым расійскім.