Беларуская Служба

Кіраўнік Віцебскага аблвыканкаму падпісаў дамову аб супрацы з уладамі акупаванага Крыму

09.03.2023 13:36
Афіцыйна Беларусь не прызнала акупаваны Крым расійскім.
         .
Кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін падпісаў пагадненне з акупаваным Крымам. Фота: t.me/vitebsk_region_officially

Кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін падпісаў пагадненне з акупаваным Крымам. Ад імя акупаванага Крыма подпіс паставіў неназваны прадстаўнік «Савета міністраў».

Бакі дамовіліся аб стварэнні працоўных органаў па лініі выканаўчай улады, таксама была ўзгодненая падрыхтоўка плана рэалізацыі пагаднення на 2023-2025 гады.

Субоцін падпісаў дакументы падчас працоўнага візіту ў Маскву.

Афіцыйна Беларусь не прызнала акупаваны Крым расійскім.

вх

Беларускія навукоўцы паедуць на канферэнцыю ў акупаваны Луганск

09.03.2023 12:20
Мерапрыемства, у спісе ўдзельнікаў якога выкладчыца ГрДУ і дзве яе каляжанкі з Віцебска, называецца «Міжнародная канферэнцыя „Ваенная журналістыка ў сучасным свеце“».