Беларуская Служба

У Чорным моры зафіксавана незвычайная актыўнасць расійскага флоту

16.03.2023 13:00
Агрэсар задзейнічаў у басейне 20 караблёў, у тым ліку 4 ракетныя і мноства дапаможных судоў.
Крымскі мост PAP/EPA/STRINGER

У Чорным моры зафіксавана незвычайная актыўнасць расійскага флоту, паведамляе ўкраінская група «Поўдзень». Агрэсар задзейнічаў у басейне 20 караблёў, у тым ліку 4 ракетныя і мноства дапаможных судоў. Агульная колькасць ракет на ракетаносных частках можа складаць 28 адзінак, паведаміла прэс-сакратар групоўкі Наталля Гумянюк.

-Адзначана надзвычайная актыўнасць і колькасць карабельных эскадр. Зараз у Чорным моры знаходзяцца 20 судоў, у тым ліку чатыры ракетныя караблі, адзін з якіх – падводная лодка. Да запуску можна падрыхтаваць максімум 28 снарадаў. Караблі застаюцца раскіданымі, мы назіраем вялікую колькасць судоў дапаможнага флоту.

Надзвычайная актыўнасць расійскага Чарнаморскага флоту можа сведчыць аб пагрозе чарговага расійскага масіраванага ракетнага ўдару па Украіне. У апошнія дні, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, расійскія караблі, здольныя атакаваць крылатымі ракетамі «Калібр», адплылі ў Чорнае мора.

Падчас масавых ракетных удараў расіяне абстрэльвалі Украіну менавіта з караблёў у Чорным моры, але таксама з дапамогай авіяцыі з раёну Азоўскага мора і над некалькімі рэгіёнамі РФ.

ав

Расіяне працягваюць ператрусы і арышты ў акупаваным Крыме

16.03.2023 10:34
У сераду супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі правялі ператрус у кватэры актывіста крымскататарскага нацыянальнага руху і грамадзянскага журналіста Ралана Асманава.