Беларуская Служба

У Парыжы працягваюць пратэставаць супраць павышэння пенсійнага ўзросту

17.03.2023 11:02
На вуліцах сталіцы Францыі гарэлі машыны, а паліцыя разганяла ўдзельнікаў акцыі слезацечным газам і вадамётамі.
Пратэсты ў Парыжыфота: PAP/EPA/Mohammed Badra

Учора ўрад Францыі без галасавання прыняў закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў. Людзей гэта не задаволіла, таму на вуліцах пачаліся мітынгі: людзі патрабавалі адстаўкі прэм'ер-міністра.

«Мы не можам рызыкаваць, адмовіўшыся ад кампрамісу, да якога прыйшлі абедзве палаты парламенту. Гэтая рэформа неабходная», – заявіла прэмʼер-міністр Элізабэт Борн. Яе выступ шмат разоў спынялі дэпутаты левых сілаў, якія спявалі «Марсельезу» і скандавалі лозунгі з заклікам да адстаўкі прэмʼера.

На вуліцах сталіцы Францыі гарэлі машыны, а паліцыя разганяла ўдзельнікаў акцыі слезацечным газам і вадамётамі. Затрыманыя каля 200 чалавек. Прафсаюзныя дзеячы заклікалі працягваць забастоўкі і пратэсты.

нг