Беларуская Служба

Міжнародны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

17.03.2023 19:21
Для расійскага ваеннага злачынцы сталі закрытымі 123 краіны свету, дзе яго могуць арыштаваць.
Międzynarodowy Trybunał Karny w Hadze wydał nakaz aresztowania Władimira Putina
Międzynarodowy Trybunał Karny w Hadze wydał nakaz aresztowania Władimira PutinaShutterstock/Shag 7799

Пуцін не можа выязджаць у краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут і ў краіны, якія прызнаюць юрысдыкцыю суда (123 дзяржавы).

Гэта ўсе краіны Еўропы, уся Паўднёвая Амерыка (у тым ліку такія саюзнікі Расіі як Венесуэла), Таджыкістан – Пуцін апошні раз быў там у чэрвені 2022 года. Таксама для прэзідэнта РФ закрытыя: Афганістан, Бразілія, Паўднёвая Афрыка, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Нігерыя.

У выпадку візіту Пуціна ў адну з гэтых краін, мясцовыя ўлады павінны будуць арыштаваць яго. Акрамя таго, Пуціна могуць перадаць суду і іншыя краіны, якія не ратыфікавалі Рымскага статуту.

Баста!/нг