Беларуская Служба

Расійскія войскі працягваюць несці велізарныя асабовыя страты ва Украіне

21.03.2023 10:02
За мінулыя суткі ўкраінскія сілы ліквідавалі 960 расійскіх акупантаў.
-
Прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунhttps://www.youtube.com/watch?v=n7FzLDm3MHw

Расійскія войскі працягваюць несці велізарныя асабовыя страты. Расіяне ствараюць усё больш сваіх шпіталяў уздоўж лініі судакранання, паведаміў прэс-сакратар Генштаба УСУ Аляксандр Штупун.

- Напрыклад, у вёсцы Розаўка часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці адна з такіх установаў акупантаў месціцца ў будынку мясцовай бальніцы. За мінулыя суткі туды даставілі каля 50 цяжкапараненых вайскоўцаў расійскай арміі. Таксама ў вёсцы Высокае Запарожскай вобласці акупанты разгарнулі шпіталь у будынку мясцовай школы. На працягу 19 сакавіка туды была дастаўлена вялікая колькасць цяжкапараненых. Для гэтага праціўнік задзейнічаў 4 санітарныя грузавікі на базе КАМАЗаў.

У цэлым за мінулыя суткі ўкраінскія сілы ліквідавалі 960 расійскіх акупантаў, знішчылі 15 танкаў, 10 баявых бронеаўтамабіляў, 9 артылерыйскіх сістэм, 7 БПЛА аператыўна-тактычнага звяна, 12 аўтамашын і адзінку спецыяльнай тэхнікі.

яс