Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Японіі зараз едзе з Польшчы ў Кіеў

21.03.2023 10:05
Кіраўнік японскага ўрада прыляцеў у Жэшаў чартарным самалётам з Нью-Дэлі з Індыі, дзе ён знаходзіўся з візітам.
-
Прэм'ер-міністр Японіі Фуміо Кісіда Shutterstock/Shag 7799

Японскі тэлеканал NHK апублікаваў відэа, на якім бачна, як Фуміо Кісіда садзіцца ў цягнік у Пшэмыслі каля 1:30 ночы.

Ва Украіне кіраўнік урада Японіі сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.Пасля перамоваў у Кіеве прэмʼер-міністр Японіі Фуміо Кісіда вернецца ў Польшчу, дзе сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім, паведамляе Reuters.

Вяртанне ў Японію запланаванае на чацвер, таму сустрэча ў Польшчы, верагодна, адбудзецца заўтра.

IAR/яс