Беларуская Служба

Украінскі акцёр: Расійскія кіношнікі працягваюць здымаць фільмы пра «паганых украінцаў»

22.03.2023 07:02
З першых дзён вайны Дзмітрый Лінартовіч – у шэрагах тэрытарыяльнай абароны, а пазней – Узброеных сіл Украіны.
Аўдыё
  • Украінскі акцёр: Расійскія кіношнікі працягваюць здымаць фільмы пра «паганых украінцаў»
Дзмітрый ЛінартовічYouTube/screen/СВІТ

Ва Украіне абараняць радзіму пайшлі прадстаўнікі ўсіх грамадскіх груп і прафесій, у тым ліку і акцёры. Сярод іх – вядомы ўкраінскі спявак, акцёр тэатра, кіно і дубляжа Дзмітрый Лінартовіч. Ён вядомы шматлікімі ролямі ў фільмах, а таксама агучкай такіх галівудскіх кінастужак, як «Капітан Амерыка», «Піраты Карыбскага мора» і «Я – легенда».

З першых дзён вайны Лінартовіч – у шэрагах тэрытарыяльнай абароны, а пазней – Узброеных сіл Украіны. Цяпер Дзмітрый – разведчык 46-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. У студзені 2023 года ён атрымаў цяжкае раненне.

У эфіры ўкраінскага Нацыянальнага тэлемарафону Дзмітрый Лінартовіч звярнуў увагу на маўчанне многіх расіян, у тым ліку людзей культуры.

слухайце аўдыёфайл