Літва, Польшча і Эстонія выступаюць супраць змякчэння санкцый Еўрапейскага Саюзу адносна Беларусі і Расіі. Выключыць з-пад санкцый беларускія калійныя ўгнаенні заклікаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, які прымае ўдзел у саміце ЕС у Бруселі.
Карэспандэнтка Польскага радыё перадае з Бруселя, што сваю просьбу кіраўнік ААН аргументуе пытаннем прадуктовай бяспекі і барацьбой з голадам у Афрыцы. Акрамя таго, з-пад дзеяння санкцый Гутэрыш прапануе выключыць Расійскі сельскагаспадарчы банк.
Супраць гэтага выступаюць Польшча, Літва і Эстонія. Неафіцыйна паведамляецца, што пазіцыю згаданых трох краін падтрымлівае старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Санкцыі ЕС супраць беларускіх і расійскіх рэжымаў уведзеныя з-за вайны ва Украіне, а ў выпадку рэжыму Лукашэнкі – дадаткова за рэпрэсіі супраць народу.
вс